viasna on patreon

У Ваўкавыску вырашылі пакараць усіх удзельнікаў акцыі 26 красавіка?

2017 2017-04-11T13:13:05+0300 2017-04-11T14:03:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/predka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Прэдка пасля суду (справа)

Леанід Прэдка пасля суду (справа)

У Ваўкавыску 11 красавіка разглядалася адмiнiстрацыйная справа Леаніда Прэдкі, якога абвінавачвалі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 26 сакавіка. У той дзень на цэнтральнай плошчы райцэнтра сабралася каля дзесяці чалавек, якія проста размаўлялі паміж сабой.

Суддзя Леанард Дзiўнень, тым не меней палічыў, што Прэдка прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакараў яго штрафам у памеры 12 базавых велічынь.

Характэрна, што ў адсутнасць фактычных доказаў удзелу Леаніда Прэдкі ў міфічным мітынгу суддзя Леанард Дзіўнень адмовіў у хадайніцтве прагляду відэаматэрыялаў. Прагляд відэа ён палічыў немэтазгодным. Вось такое правасуддзе па-ваўкавыску.

А 7 красавіка суд Ваўкавыскага раёна вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у мерапрыемстве ў выглядзе штрафу ў памеры 13 базавых велічынь Наталлі Буданавай. Справу разглядаў суддзя Мiкалай Талашка. Суддзя Ламцэвiч у той жа дзень пакарала Галiну Здановiч на 2 базавыя велічыні штрафу.

Даты разгляду адміністрацыйных спраў Сяргея i Аляксандра Кур'яновiчаў, на якіх таксама былі складзеныя пратаколы за ўдзел у масавым мерапрыемстве, пакуль не прызначаныя.

 Наталля Буданава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства