viasna on patreon

Віталя Рымашэўскага за марш 17 лютага аштрафавалі на 45 базавых велічынь

2017 2017-04-04T10:55:15+0300 2017-04-04T12:05:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rymasheuski-vital-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота "Радыё Свабода"

Фота "Радыё Свабода"

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 4 красавіка асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага за яго ўдзел у Маршы абураных беларусаў 17 лютага. 

Па інфармацыі прэсавай службы БХД, на падставе сведчанняў міліцыянта ён быў аштрафаваны на 45 базавых велічынь (1035 рублёў, ці прыкладна 510 еўра) па арт 23.34 КаАП.

Нагадаем, што чарговы суд над сустаршынёй БХД прызначаны на 5 красавіка ў 11-00 у судзе Савецкага раёна Мінска. Палітыка будуць судзіць за ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў. Таксама яго чакае суд за Марш недармаедаў у Бабруйску 26 лютага. Дата пакуль не прызначаная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства