viasna on patreon

КДБ нярвуецца – да будынку прыгналі аўтазакі, затрымліваюць людзей Дапоўнена

2017 2017-03-31T19:22:16+0300 2017-04-03T12:47:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kdb-akcion-2017-03-31-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На вуліцы Камсамольскай у Мінску 31 сакавіка 2017 года.

На вуліцы Камсамольскай у Мінску 31 сакавіка 2017 года.

У апошні дзень сакавіка ў Мінску  актывісты розных грамадскіх рухаў і сваякі затрыманых па справе "легіянераў"  паведамілі аб тым , што выйдуць у 19-00  да будынку КДБ у Мінску.

«Наша Ніва” паведамляе, што  задоўга да пачатку меркаванай акцыі насупраць будынка КДБ перакрываюць вуліцу Камсамольскую. Ля кінатэатра «Перамога» стаяць яўна міліцэйскія два аўтобусы, сіні мікрааўтобус. Адзін аўтобус поўны амапаўцаў.

На прыступках КДБ спрабавалі правесці пікет салідарнасці з затрыманымі па справе аб арганізаціі масавых беспарадкаў. Пачалі збірацца людзі.

Аднак адразу былі затрыманыя сустаршыя партыі БХД Павел Севярынец і паэт Анатоль Кудласевіч.

Севярынец толькі паспеў дастаць партрэт лідара маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча, якога затрымалі па так званай "справе баевікоў", паведамляе «Еўрарадыё”.  Пасля гэтага Севярынца пасадзілі ў мікрааўтобус і звезлі. Гэтаксама затрымалі і Кудласевіча. 

Міліцыя не чапае Ніну Багінскую, якая таксама прыйшла на акцыю. У яе толькі забралі плакат. Але потым затрымалі і пенсіянерку.

19:30 Да КДБ падышла дзяўчына Алёна Волкава. Яна лічыць, што яе сябра Івана Кавальчука незаконна затрымлі за «падтрыхтоўку да масавых беспарадкаў». Яе абурае, што простага студэнта, архітэктара, лічаць не патрыётам, а злачынца, і прыйшла падтрымаць яго. 

АМАП хацеў яе затрымаць, а яна сказала, што жыве тут непадалёк. У яе праверылі пашпарт і сказалі адысці ад КДБ, таму што сёння тут стаяць нельга.

Затрыманне Ніны Багінскай каля КДБ 31 сакавка 207 года.

БелСАТ паведаамляе, што па стане на 19:28  былі затрыманыя 5 асобаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства