viasna on patreon

Amnesty International: «Беларускія ўлады зноў звярнуліся да аўтарытарнай тактыкі»

2017 2017-03-26T00:29:17+0300 2017-03-26T00:31:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnesty_international-banner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць усіх арыштаваных да і падчас мірных пратэстаў і спыніць заганную практыку рэпрэсіяў супраць дэманстрантаў, заяўляе міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

Назіральнікі ад Amnesty International сталі сведкамі арышту дзясяткаў мірных дэманстрантаў у Мінску і бачылі выпадкі празмернага ўжывання сілы з боку паліцыі. Яны адзначаюць, што не бачылі ніводнага выпадку гвалту з боку дэманстрантаў. Гэтыя арышты адбыліся следам за прафілактычным арыштам лідараў грамадзянскай супольнасці і дзеячаў апазіцыі і затрыманнем дзясяткаў праваабаронцаў.

«Дзень волі паказвае сёлета больш, чым калі-небудзь, як мала сапраўднай свабоды ёсць у народа Беларусі», — сказаў Дзяніс Крывашэеў, намеснік дырэктара Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

«Замест таго, каб дазволіць людзям ажыццявіць сваё права на мірны пратэст, беларускія ўлады зноў звярнуліся да аўтарытарнай тактыкі: забароны на дэманстрацыі, прэвентыўнага затрымання праваабаронцаў і адвольнага арышту дэманстрантаў. Гэтыя заганныя рэпрэсіі супраць свабоды слова і мірных сходаў павінны спыніцца, і арыштаваныя павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя», — падкрэслівае Дзяніс Крывашэеў.

Пераклад: svaboda.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства