У Мінску затрымалі абаронцаў Курапатаў
Увечары 22 сакавіка ў Мінску затрымалі лідара “Маладога фронта” Зміцера Дашкевіча, Сяргея Пальчэўскага і Арцёма Леўчанку.
Пра гэта напісала жонка Зміцера Наста Дашкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Затрымалі Зьмітра і Арцёма. Яны ставілі кухню ў шматпаважаных Арловых Уладзіміра і Валянціна. Замовілі ежу для сябе з дастаўкай, але замест піццы ўварваліся міліцыя ў штацкім. Пальчэўскі Сяргей у гэты час ездзіў на нашай машыне за неабходнымі інструмантамі, пад'язджаючы да кватэры яго хацелі затрымаць. Відаць, ён вырашыў не выходзіць з машыны. У машыны разбіта бакавое шкло, машына раскрыта, Сяргея няма.
Па непацверджанай інфармацыі, 21 сакавіка ў Мінску быў затрыманы яшчэ адзін актывіст “Маладога Фронту” – Сяргей Стрыбульскі. “Вясне” сёння паведамілі, што бачылі яго затрыманне: каля 18-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Лібкнехта і Каржа 8 чалавек цягнулі актывіста ў мікрааўтобус.