viasna on patreon

У Слоніме затрыманы арганізатар «Народнага сходу» Віктар Марчык

2017 2017-03-19T21:55:15+0300 2017-03-20T15:19:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Партыі БНФ Віктар Марчык. Фота: svaboda.org

Актывіст Партыі БНФ Віктар Марчык. Фота: svaboda.org

У Слоніме 19 сакавіка затрыманы актывіст Партыі БНФ, адзін з арганізатараў «Народнага сходу» Віктар Марчык.

Пра затрыманне паведамляе Свабода, якая вяла прамы эфір з акцыі.

Актывіст Партыі БНФ Віктар Марчык, які меў мегафон, у самым пачатку акцыі запрасіў удзельнікаў прайсці да будынка райвыканкаму. Там да пратэстоўцаў выйшаў старшыня райвыканкаму Алег Таргонскі, які праз мегафон адказваў на пытанні:

"Вы кожны можаце са сваёй праблемай прыйсці да мяне ў райвыканкам, я чалавек адкрыты, будзем вырашаць усе пытаньні. Можаце прыходзіць у любы час, нават калі гэта непрыёмны дзень...", — сказаў Таргонскі.

Падчас размовы з слонімцамі старшыня райвыканкаму сказаў, што заступіцца за кожнага, супраць каго будуць ужытыя рэпрэсіі за ўдзел у сённяшняй акцыі.

Калі акцыя скончылася, невядомыя гвалтоўна схапілі Віктара Марчыка і пасадзілі ў мікрааўтобус без нумароў.

Па тэлефоне Марчык паведаміў, што знаходзіцца ў міліцыі.

"Як можна верыць уладам? Атрымліваецца, адной рукой паціскаюць тваю руку, а другой паказваюць кукіш. Я папярэдне дамовіўся з адміністрацыяй, што мы збярэмся і прыйдзем да чыноўнікаў, каб тыя пагаварылі з людзьмі. Я ўзяў на сябе адказнасць, каб усё было мірна і спакойна. Праз мегафон кіраваў акцыяй. Гэты ж мегафон выкарыстоўваў старшыня райвыканкаму Алег Таргонскі, калі размаўляў з людзьмі. Усе чулі, што ён паабяцаў заступіцца за тых, супраць каго будуць рэпрэсіі. І адразу пасля акцыі мяне затрымалі... Як можна верыць такім уладам", - сказаў Марчык Свабодзе.

Актывіст быў дастаўлены ў слонімскі аддзел міліцыі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства