viasna on patreon

У Гародні складзены першы пратакол на ўдзельніка марша НеДармаедаў

2017 2017-02-27T16:50:06+0300 2017-02-27T16:51:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grygencha_verameenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ежы Грыгенча і Сяргей Верамеенка.

Ежы Грыгенча і Сяргей Верамеенка.

Ежы Грыгенча, гарадзенскі актывіст ад партыі АГП, стаў першым гарадзенцам на якога склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, якім быў марш НеДармаедаў што адбыўся ў горадзе над Нёманам 19-га лютага гэтага году.

Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, Ежы Грыгенча прыйшоў у Ленінскі РАУС у 14.30. А праз пяць хвілін ужо выйшаў адтуль. Па яго словах пратаколы ўжо напісаныя і чакаюць сваіх адрасатаў. Яго хутка азнаёмілі з пратаколам і паведамілі, што дату і час суду яму паведамяць пазней.

Як ужо паведамлялася, у Гародні пераслед удзельнікаў маршу НеДармаедаў набірае абароты.

Сёння з ранку да гарадзенскага актывіста, сябра БХД Сяргея Верамеенкі прыехаў супрацоўнік міліцыі і ўручыў яму позву. Таксама позву з’явіцца ў РАУС заўтра, 28-га лютага у 10.30 атрымала і яго жонка Вольга Верамеенка.

Як стала вядома, прапановы прыйсці ў міліцыю атрымалі па тэлефоне яшчэ два актывісты Аляксандр Абуховіч і Анатоль Мышкевіч.

Яшчэ адзін актывіст, сябра АГП Ежы Грыгенча выкліканы на сёння, 27-га лютага, на 14.30.

Такім чынам на сённяшні момант вядомыя ўжо пяць гарадзенцаў, за якімі палююць праваахоўчыя ворганы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства