viasna on patreon

Дзяніса Рабянка могуць прыцягнуць да адказнасці за абразу кіраўніка дзяржавы

2017 2017-02-09T13:45:39+0300 2017-02-09T13:45:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rabianok-kalinkavichy-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Рабянок.

Дзяніс Рабянок.

Актывіста з Калінкавічаў Дзяніса Рабянка могуць прыцягнуць да адказнасці па дыфамацыйным артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса за абразу кіраўніка дзяржавы. Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі стала вядома, што ў дачыненні да выказванняў у сацыяльнай сетцы „Укантакце”, якія прыпісваюць яму, праводзіцца лінгвістычная праверка. Дзяніс Рабянок перакананы, што прадстаўнікі так званага „рускага міру” помсцяць яму за зварот у Міністэрства інфармацыі, у якім ён патрабаваў прыцягнуць да адказнасці журналістаў парталу “Рэгнум”:

— Спасылка на фэйкавую старонку, якая па факце была не мая. Расейскі свет адмыслова хацеў выкарыстаць прэзідэнта, бо там артыкулы, пачынаючы ад абразы прэзідэнта, дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і нават незаконнае перасячэнне мяжы. Я ніколі не хаваў, што я сябра апазіцыйнай партыі і грамадскіх арганізацый, якія выступаюць за законную змену ўлады ў Беларусі і пераарыентацыю на еўрапейскі шлях. 

У пачатку студзеня стала вядома пра тое, жыхар пасёлка Мачулішчы Вячаслаў Сафронаў, вядомы ў Інтэрнэце як барацьбіт з беларушчынай, падаў у Генпракуратуру заяву на апазіцыянера Дзяніса Рабянка. Паводле заяўніка, Рабянок нібыта дапусціў зняважлівыя выказванні на адрас прэзідэнта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства