Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Падзея”: 28 студзеня па ўсім свеце святкаваўся Міжнароднага дзень абароны персанальных дадзеных. З гэтай нагоды ў Мінску ў прасторы Space адбылася тэматычная імпрэза, якая ўключала ў сябе лекцыю расійскага юрыста Саркіса Дарбіняна, прэзентацыі і майстар-класы беларускіх экспертаў па юрыдычных і тэхнічных пытаннях бяспекі ў інтэрнэце, а таксама тэматычны кінапрагляд.
“Каментар”: Былі палітвязень Мікалай Дзядок распавядае пра рэпрэсіўныя механізмы дзеяння чатырыста адзінаццатага артыкула крымінальнага кодэкса, па якім можна паўторна асуджваць тых людзей, што ўжо знаходзяцца за кратамі.
“Па-за межамі”: На мінулым тыдні суд Бішкеку вырашыў пакінуць у сіле пажыццёвае зняволенне праваабаронцу Азімжану Аскараву. Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які ў дзве тысячы дзесятым годзе наведваў кыргызскага праваабаронцу у турме, выказаў абурэнне вынесеным прысудам у дачыненні да Аскарава. Алесь Бяляцкі ўпэўнены, што вынік мае відавочны палітычны падтэкст.
“Асоба”: Праваабаронца 2016 года, кіраўнік Офісу па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта DZIECIUKI.