viasna on patreon

Андрэю Бандарэнку не ўдалося аспрэчыць турэмныя спагнанні

2016 2016-12-20T17:43:31+0300 2016-12-20T18:26:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bandarenka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бандарэнка. Фота: svaboda.org

Андрэй Бандарэнка. Фота: svaboda.org

Суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Галіна Тарасава 19 снежня прызнала правату адміністрацыі Магілёўскай турмы №4, якая прызначыла Андрэю Бандарэнку чарговае дысцыплінарнае спагнанне.

Па інфармацыі сайта mspring.online 30 верасня у адзіночную камеру да Бандарэнкі зайшоў адзін з супрацоўнікаў турмы, у якога былі пытанні да якасці канвертаў, якія вырабляе праваабаронца. Дыялог праходзіў спакойна, пакуль не ўвайшоў яшчэ адзін супрацоўнік і ня адчытаў зняволенага за адсутнасць рапарту.

Згодна з правіламі, дзяжурны па камеры павінен дакладваць перад супрацоўнікамі турмы пра колькасць зняволеных у камеры, іх прозвішчы, а таксама артыкулы, па якіх яны былі асуджаныя. Паколькі Бандарэнка знаходзіўся ў адзіночнай камеры, менавіта ён павінен быў прадставіць гэтую інфармацыю, чаго не зрабіў. Гэта паслужыла падставай для накладання 6 кастрычніка дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе штрафу.

Праваабаронца разам з адвакатам Вадзімам Мушынскім абскардзілі рашэнне адміністрацыі турмы №4, аднак судзьдзя Галіна Тарасава ўстала на бок прадстаўнікоў сістэмы выканання пакаранняў. Зараз рыхтуецца касацыйная скарга ў суд.

Усяго на Андрэя Бандарэнку накладзена больш за дзесятак спагнанняў у розных месцах пазбаўлення волі, дзе ён адбываў тэрмін. З-за гэтага былы кіраўнік праваабарончай «Платформы Іннавэйшн» прызнаны злосным парушальнікам рэжыму. У дачыненні да яго распачата справа за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Калі яго прызнаюць вінаватым, яму пагражае да двух гадоў зняволення. Цяперашні тэрмін зняволення Бандарэнкі заканчваецца 31 сакавіка 2017 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства