viasna on patreon

Зміцер Дашкевіч: Мой стандартны штраф – 50 базавых

2016 2016-12-08T09:27:53+0300 2016-12-08T09:36:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі акцыяў пад адзін штраф. Плюс спасылка на Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч распавёў Радыё Рацыя, што сутыкнуўся з новай формай складання судовых пастановаў.

 – І раней на судзе, калі адбываецца адно разбіральніцтва, то пратаколы маглі аб’ядноўваць. Але звычайна гэта было адно мерапрыемства. А тут пачалі аб’ядноўваць розныя дні, розныя мерапрыемствы. У мяне, напрыклад, аб’ядналі акцыя Статкевіча, паслявыбарчую, і акцыю “праспект нацыянальнага сцягу”, які адбываліся з разбежкай у тыдзень. Далі адзін штраф – стандарны, максімальны штраф, які мне даюць, – 50 базавых адзінак, гэта 1050 рублёў.  

Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павел Сапелка кажа, што такая форма складання пратаколаў мае права на жыццё з 2007 году.

– Калі быў уведзены ў дзеянне новы Кодэкс адміністрацыйных правапарушэнняў, які ўсталяваў паняцце паўторнасці правапарушэнняў, то бок, калі здзейснены некалькі правапарушэнняў, якія прадугледжаны адным артыкулам, то яны могуць быць разгледжаны судом разам, і па ім будзе вынесена пастанова з выніковым адміністрацыйным пакараннем, якое по сваёй суме не можа перавышаць максімальнай велічыны, якую прадугледжвае гэты артыкул.

Што тычыцца спасылкі на Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, то раней на яго спасылаліся дэмакратычныя актывісты, адстойваючы права на свабоду сходаў. Цяпер на яго спрабуе абапірацца дзяржаўная судовая сістэма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства