viasna on patreon

Рыгора Грыка хочуць пакараць за перадвыбарчы пікет

2016 2016-10-31T13:47:17+0300 2016-10-31T13:51:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rygor-gryk-baranavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

Грамадскі актывіст Рыгор Грык, які на днях вярнуўся ад бацькоў з Украіны, здзіўлены заведзенай адміністрацыйнай справай. Як паведамляе Радыё “Рацыя”, у пратаколе, складзеным пасля выбараў баранавіцкімі міліцыянтамі, адзначаецца, што правапарушэння ў дзеяннях Грыка няма. Ён упэўнены, што судовая справа заведзена па заданню спецслужбаў, кажа Рыгор Грык:

– У пратаколе напісана, што ў маіх дзеянняў парушэнняў няма. І я ведаю, што я не вінаваты, усё рабіў па законе. Зараз мне прыйшла паперка з Кобрына, напісана, што ў дзеяннях Меха і Рыгора Грыка парушэнняў няма. І адміністрацыйная справа закрыта Кобрынскім ГАУС, так што ў Кобрыне мы не вінаватыя. А я такі ж самы пікет праводзіў і ў Баранавічах.  

У Баранавіцкім судзе суддзя Аксана Копач ужо двойчы спрабавала правесці судовае паседжанне без Грыка. Праваабаронцы выказалі пратэст у кнізе скаргаў. Паколькі Рыгор Грык не атрымліваў позвы ў суд. Копач перанесла паседжанне 3 лістапада. Актывіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце. Хаця перадвыбарчы пікет экс-кандыдата ў Палату прадстаўнікоў Мікалая Чарнавуса, у якога Грык быў даверанай асобай, быў абсалютна законным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства