viasna on patreon

Праваабаронцы дапамагаюць прадпрымальнікам адстойваць свае правы

2016 2016-09-06T09:53:34+0300 2016-09-06T09:55:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-seminar-2016-09-05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Семінар у Маладэчна 5 верасня 2016 года.

Семінар у Маладэчна 5 верасня 2016 года.

Чарговы семінар для прадпрымальнікаў “Вас падверглі адміністрацыйнаму спагнанню? Што рабіць?”, арганізаваны мясцовым аддзяленнем ПЦ “Вясна”, адбыўся 5 верасня ў Маладэчна.

Юрыст Аляксей Хвосцік распавёў прысутным, што такое адміністрацыйны працэс, як абараніцца ад неабгрунтаванага пераследу, як абскрадзіць адміністрацыйнае спагнанне і г.д.

Бізнэсоўцы, у сваю чаргу, прыводзілі свае прыклады з жыцця, агучвалі факты адміністрацыйнага пераследу, задавалі шматлікія пытанні. Прагучала падзяка, што праваабаронцы не забываюцца на прадстаўнікоў прадпрымальніцкіх структур горада і раёна, якім у сённяшні час прыходзіцца нялёгка, часта прыходзяць на дапамогу. Была выказана прапанова аб аб’яднанні ў свой прафсаюз, або грамадскую арганізацыю, каб лягчэй было адстойваць свае правы, Прысутныя гэтую ідэю падтрымалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства