Працягваюцца суды за акцыю ў Дзень незалежнасці Дапоўнена

2016 2016-08-22T12:20:58+0300 2016-08-23T13:19:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2016-07-27.nezaleshnast-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Складанне пратаколаў на ўдзельнікаў акцыі 27 ліпеня 2016 года.

Складанне пратаколаў на ўдзельнікаў акцыі 27 ліпеня 2016 года.

Адміністрацыйную справу актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова за ўдзел у акцыі на Дзень Незалежнасці 27 ліпеня ў Мінску разгледзеў сёння суд Першамайскага раёна Мінска. Пратакол быў складзены па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). 

Суддзя Дзмітрый Цыкал вынес пастанову пакараць актывіста штрафам у памеры 40 базавых велічынь.

Па інфармацыі gazetaby.com  сёння таксама былі аштрафаваныя гэтым жа судом на 30 і 40 базавых велічынь двое мінчукоў.

Суд Фрунзенскага раёна вынес пастанову аб пакаранні штрафам яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі на плошчы Незалежнасці - Арцёма Бабоўнікава. Пратакол быў складзены па ч.1 арт. 23.34 КаАП. Штраф - 4 базывыя велічыні.

27 ліпеня на плошчы Незалежнасці ў цэнтры Мінскf грамадскае абʼяднанне «Малады фронт» правяло акцыю, прысвечаную 26-й гадавіне прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.

За акцыяй назіралі шматлікія працаўнікі праваахоўных органаў у цывільным на чале з намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму Максімам Грышчанкам.

Акцыя доўжылася амаль 1,5 гадзіны. Мінакам таксама былі раздадзеныя бел-чырвона-белыя стужкі.

Затрыманняў удзельнікаў падчас акцыі не было, але міліцыянты адразу ж пачалі складаць пратаколы на актывістаў, чые прозвішчы ведалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства