viasna on patreon

Скаргу аб парушэнні выбарчага заканадаўства памочнікам прэзідэнта ЦВК перанакіравала ў акруговую камісію

2016 2016-08-19T08:01:29+0300 2016-08-19T08:02:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gobarau-uletki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Агітацыйная ўлётка ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Гобарава.

Агітацыйная ўлётка ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Гобарава.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 18 жніўня даслала адказ на скаргу кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе №90, намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Нагадаем, што ў дасланай 17 жніўня ў ЦВК заяве Рыгор Кастусёў патрабаваў разгледзець на пасяджэнні ЦВК факты парушэнняў выбарчага заканадаўства іншым кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе №90, памочнікам прэзідэнта Дзмітрыем Гобаравым, і прыняць рашэнне аб адмене рэгістрацыі Гобарава ў якасці кандыдата ў сувязі з грубейшым парушэннем ім выбарчага заканадаўства.

На думку Кастусёва, Дзмітрый Гобараў выкарыстоўвае сваё службовае становішча, не сыйшоўшы ў адпачынак на перыяд выбарчай кампаніі, як гэтага патрабуе беларускае заканадаўства.

У сваім кароткім адказе Лідзія Ярмошына паведаміла Рыгору Кастусёву, што яго зварот “аб парушэнні выбарчага заканадаўства кандыдатам у дэпутаты Гобаравым Д. Д. накіраваны для разгляду ў акруговую выбарчую камісію Шклоўскай выбарчай акругі №90”.

Рыгор Кастусёў кажа, што зараз ён будзе чакаць інфармацыі з акруговай камісіі, калі адбудзецца пасяджэнне камісіі, на якім будзе разглядацца яго скарга ў адносінах Дзмітрыя Гобарава. Аднак вялікіх ілюзій наконт вынікаў разгляду палітык не мае. Гобараў карыстаецца неабмежаванай падтрымкай з боку ўладнай “вертыкалі” Магілёўскай вобласці, і будзе вельмі дзіўна, калі акруговая камісія адважыцца на нейкія меры ў адносінах да памочніка прэзідэнта.

Між тым, у крамах і ўстановах на тэрыторыі Шклоўскай выбарчай акругі №90 ужо з’явіліся агітацыйныя плакаты з перадвыбарчай праграмай кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Гобарава. Агітацыйнай прадукцыі іншых кандыдатаў у дэпутаты па гэтай акрузе пакуль нідзе ня бачна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства