Алесь Бяляцкі заклікае да салідарнасці з палітвязнем Уладзімірам Кондрусем Фота

2016 2016-08-12T13:10:50+0300 2016-08-12T13:32:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-rr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі

Cтаршыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” даслаў паштоўку Уладзіміру Кондрусю і заклікае ўсіх выказаць словы падтрымкі палітвязню, які ўтрымліваецца ў мінскім СІЗА на Валадарскага і пачаў выходзіць з галадоўкі.  

“Палітычны зняволены Уладзімір Кондрусь знаходзіцца зараз у турэмнай бальніцы, бо мае сур’ёзныя праблемы са здароўем пасля галадоўкі. Да нядаўняга часу, каля паўтары месяцаў пра яго зняволенне яшчэ ніхто не ведаў, і ён не атрымліваў ніякай інфармацыі з волі, не меў маральнай падтрымкі. Вось жа зараз я заклікаю ўсіх неабыякавых людзей напісаць хаця б некалькі словаў Уладзіміру Кондрусю, выказаць салідарнасць з ім. Уладзімір Кондрусь патрапіў у бяду, і наш маральны абавязак – дапамагчы яму”, - кажа Алесь Бяляцкі.

Актывісты валанцёрскай службы арганізацыі ўжо накіравалі першыя паштоўкі салідарнасці Уладзіміру Кондрусю, што можа зрабіць кожны, каму неабыякавы лёс гэтага чалавека.

Паштоўкі і лісты да яго трэба накіроўваць на адрас:
СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030

Валанцёры

Паштоўкі палітвязням

Валанцёры

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала 50-га фігуранта справы аб масавых беспарадках палітычным зняволеным.

Нагадаем, 39-гадовы жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь з 14 чэрвеня знаходзіцца пад вартай у межах папярэдняга расследавання крымінальнай справы, ён абвінавачваецца па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса «Масавыя беспарадкі», па якім пасля падзеяў 19 снежня 2010 года было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны. На час следства ён утрымліваецца ў СІЗА №1 г. Мінска, дзе трымаў галадоўку на знак пратэсту супраць свайго зняволення, у сувязі з чым стан яго здароўя моцна пагоршыўся. Бацькам Уладзіміра ўдалося дамагчыся пераводу сына ў рэспубліканскую турэмную бальніцу, якая змяшчаецца ў будынку СІЗА-1.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства