viasna on patreon

Пратаколы, складзеныя на Паўла Вінаградава, суд адправіў на дапрацоўку ў РУУС

2016 2016-07-26T11:43:44+0300 2016-07-26T11:44:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vinagradau-12-action.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя Паўла Вінаградава. Фота "Нашай Нівы".

Акцыя Паўла Вінаградава. Фота "Нашай Нівы".

Суд Першамайскага раёна Мінска 26 ліпеня пастанавіў адправіць на дапрацоўку пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння, складзеныя на актывіста моладзевай ініцыятывы «Zмена» Паўла Вінаградава. Судовае паседжанне пачалося 25 ліпеня і было перанесенае на наступны дзень.

Адміністрацыйныя справы па арт. 23.34 КаАП (арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і па арт. 23.5 КаАП (абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў) распачалі на Паўла Вінаградава 1 ліпеня за акцыю, якая адбылася 26 чэрвеня. Нагадаем, тады «Zмена» вывесіла на мосце гірлянду з 20 бел-чырвона-белых сцягоў, а на прыпынках — сцягі і плакаты з выявай Вінаградава, які паказвае сярэдні палец, і надпісам «Дзякуй за нагляд». Гэта акцыя стала рэакцыяй на тое, што 7 чэрвеня суд Маскоўскага раёна Мінска ўсталяваў над Вінаградавым паўгадавы прэвентыўны нагляд.

 Мэтай акцыі было «перадаць прывітанне ўсім тым грамадзянам, якія захацелі ўстанавіць нагляд на паўгода, калі тэрмін судзімасці заставаўся тры з паловай месяцы», — распавёў тады Павел Вінаградаў тэлеканалу «Белсат». «Дык вось, я перадаю прывітанне таму, хто прыдумаў усталяваць нада мной нагляд, таму, хто яго ўстанавіў, а менавіта крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага РУУС і суддзі Сушко з Маскоўскага суда», — сказаў Вінаградаў, гледзячы ў камеру і выставіўшы сярэднія пальцы на абедзвюх руках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства