Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі моладзевай арганізацыі “Маладыя сацыял-дэмакраты”.
https://spring96.org/be/news/840
2003
2003-11-20T10:00:00+0200
2003-11-20T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адпаведнае ўведамленьне кіраўніцтва арганізацыі атрымала 17 лістапада. У ім паведамляецца, што рашэньне аб адмове ў рэгістрацыі прынятае на падставе высновы Рэспубліканскай камісіі па рэгістрацыі (перарэгістрацыі) палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў. У адмове Мінюсту фігуруюць пяць прычынаў: нязгода з задачамі й мэтадамі арганізацыі, адсутнасьць іншых умоваў сяброўства ў арганізацыі, апрача згоды са Статутам МСД, наяўнасьць у арганізацыі двух кіроўнгых органаў, прэтэнзіі да арганізацыйных структураў МСД, а таксама заўвагі да пратаколу зьезду. МСД ужо зьвязнуўся ў Вярхоўны Суд з зыскам аб адмене рашэньня Мінюста. Цяпер кіраўніцтва арганізацыі чакае даты разгляды іх скаргі ў Вярхоўным судзе.