viasna on patreon

Супрацоўнік КДБ “хацеў пагаварыць” з праваабаронцай аб міжнародным становішчы

2016 2016-07-21T13:51:34+0300 2016-07-21T15:41:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/victoria-fedorova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца з Гомеля Вікторыя Фёдарава

Праваабаронца з Гомеля Вікторыя Фёдарава

Гомельскіх праваабаронцаў не пакідаюць без увагі прадстаўнікі Упраўленне камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гомельскай вобласці.

Так, сёння ў 12:20 з нумара +375 29 308 91 33 гомельскай праваабаронцы Вікторыі Фёдаравай патэлефанаваў незнаёмы чалавек, які прадставіўся Дзітрыем з УКДБ па Гомельскай вобласці. Ён ветліва запрасіў праваабаронцу на размову.

На пытанне Вікторыі аб прычынах і законных падставах дадзенага запрашэння незнаёмы аджартаваўся і паведаміў, што хоча проста пагаварыць аб міжнароднай абстаноўцы. Пры гэтым, незнаёмы акцэнтаваў увагу на тым, што гутарка неафіцыйная, і запрашае ён яе не ў будынак УКДБ.

Праваабаронца патрабавала ад супрацоўніка КДБ на будучыню выклікаць яе позвай, выконваючы ўсе патрабаванні заканадаўства.

«Я здзіўленая такой праяве цікавасці да сваёй персоны. Хачу адзначыць, што падобнага роду неафіцыйныя запрашэнні я разглядаю як псіхалагічны ціск. Каб засцерагчы сябе ад падобнага роду «знаёмстваў» паведамляю, што на любыя размовы з прадстаўнікамі спецслужбаў і праваахоўных органаў хаджу альбо па сваёй ініцыятыве, альбо па позве, аформленай у адпаведнасці з заканадаўствам», - заявіла Вікторыя Фёдарава.

З чым можа быць звязаная такая цікавасць з боку УКДБ да праваабаронцы застаецца загадкай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства