viasna on patreon

Актывістку з Самары Марыю Рымар сёння чакаюць у судзе

2016 2016-07-19T13:20:00+0300 2016-07-19T13:24:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rymar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Рымар

Марыя Рымар

Актывістку з Самары Марыю Рымар, якую затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" 7 ліпеня па падазрэнні ў заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы, сёння чакае адміністрацыйны суд.

Апроч крымінальнай справы па ч.1 арт. 340 КК Беларусі (Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы), узбуджанай супраць яе, Рымар вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы (арт 23.4 КаАП). Нібыта актывістка адмаўлялася прайсці для разбіральніцтва з памежнікамі ў аэрапорце, не перадала ім свой пашпарт.

Разгляд справы адбудзецца ў судзе Кастрычніцкага суда Мінска ў 17 -30.

19 ліпеня стала вядома, што Марыя Рымар адпушчаная пад заклад. Пра гэта паведамляў сайт volga.news са спасылкай на яе мужа Андрэя Рымара.

Як паведамлялася раней, Марыю Рымар затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" 7 ліпеня. Маці дваіх дзяцей была раздражнёная пільным даглядам і няўдала пажартавала, быццам у сваёй сумцы вязе траціл. Расіянку затрымалі па падазрэнні ў заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы і змясцілі ў СІЗА. Ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства