viasna on patreon

Актывісты з Баранавічаў абскарджваюць у аблвыканкаме адмову пашырыць месцы для масавых мерапрыемстваў

2016 2016-07-17T15:16:23+0300 2016-07-17T15:16:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svab-shodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ ў пачатку чэрвеня 30 жыхароў Баранавічаў звярнуліся ў мясцовы гарвыканкам з прапановай аб змене рашэння Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы”. Яны выказалі незадаволенасць, што гарвыканкам выдзеліў толькі адно месца для правядзення масавых мерапрыемстваў  –  стары, закінуты гарадскі парк, дзе амаль не бывае людзей. Заяўнікі прасілі гарвыканкама змяніць сваё рашэнне, дапоўніўшы больш прыдатнымі месцамі, папулярнымі ў народзе.  Напрыклад, там, дзе ладзяць акцыі БРСМ, сама ўлада і іншыя дзяржаўныя арганізацыі. Яны таксама запатрабавалі адмяніць патрабаванне аб абавязковым заключэнні дамоваў на ахову грамадскага парадку і замацаваць гэта асобным пунктам пісьмова, адмяніць патрабаванне аб дамовах на прыборку тэрыторыі і аказанне медыцынскай дапамогі і прадастаўленні іх адначасова з падачай заявы на правядзенне масавага мерапрыемства.

Мясцовая ўлада не пайшла насустрач патрабаванням гараджан, абгрунтаваўшы сваю адмову тым, што рашэнне выканкаму “прайшло юрыдычную экспертызу і зарэгістравана ў нацыянальным рэестры прававых актаў РБ 22.01.2015 г.”. Атрымаўшы адмову на мясцовы узроўні, заяўнікі звярнуліся ў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, каб той умяшаўся і паспрыяў станоўчаму вырашэнню гэтай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства