Акруговая камісія ў Баранавічах сваім рашэннем забараніла назіральніку фатаграфаваць
Назіральнік у акруговай камісіі выбарчай акругі №5 у Баранавічах Сяргей Гоўша сфатаграфаваў момант галасавання камісіяй пры рэгістрацыі адной з ініцыятыўных груп (гэты здымак дадаецца). Гэта вельмі не спадабалася старшыні камісіі Таццяне Латышавай. Яна, па словах Сяргея Гоўшы, тут жа паставіла на галасаванне пытанне аб забароне назіральніку здымаць паседжанні не толькі ў той дзень, але і падчас наступных паседжанняў. Толькі адзін сябра з 9 прысутных на паседжанні не падтрымаў сваіх калег.
Назіральнік спытаў старшыню акруговай камісіі, на падставе ягога закону яму забаранілі фатаграфаваць? У адказ пачуў: НА ПАДСТАВЕ КАНСТЫТУЦЫІ Рэспублікі Беларусь!
Сяргей Гоўша падрыхтаваў у камісію запыт, каб яму паведамілі, на падставе якога артыкула Канстытуцыі забаронена фатаграфаваць.