Мікалай Статкевіч: Гэта ў пэўнай ступені акцыя салідарнасці з былымі палітвязнямі!
Экс-кандыдат у прэзідэнты, былы палітвязень Мікалай Статкевіч падаў дакументы ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна Мінска на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні сябе кандыдатам у дэпутаты.
“Неяк беларуская і міжнародная грамадскасць забыліся, што ў краіне ёсць былыя палітвязні, якія абмежаваны ў сваіх палітычных правах за судзімасць, – распавёў палітык сайту palitviazni.info. – Іх пераследуць, некаторыя мусілі нават пакінуць краіну. І мы хочам падчас выбараў нагадаць пра гэтую праблему. Гэта ў пэўнай ступені акцыя салідарнасці з былымі палітвязнямі, прыцягненне ўвагі грамадства да праблемы. У тым ліку, увагі і міжнароднай супольнасці, якая дамаўлялася не толькі на вызваленне палітвязняў, але і на іх рэабілітацыю”.
– Найперш хачу сказаць, што ні пра які мой удзел у парламенцкай кампаніі размова не ідзе, таму што я маю судзімасць, – кажа Мікалай Статкевіч. – Але ёсць пэўныя прычыны, па якіх ініцыятыўная група пададзена. Гэта рашэнне прэзідыума нашай партыі, і яно звязана з наступным. Неяк беларуская і міжнародная грамадскасць забыліся, што ў краіне ёсць былыя палітвязні, якія абмежаваны ў сваіх палітычных правах за судзімасць. Іх пераследуць, некаторыя мусілі нават пакінуць краіну. І мы хочам нагадаць пра гэтую праблему. Гэта ў пэўнай ступені акцыя салідарнасці з былымі палітвязнямі, прыцягненне ўвагі грамадства да праблемы. У тым ліку, увагі і міжнароднай супольнасці, якая дамаўлялася не толькі на вызваленне палітвязняў, але і на іх рэабілітацыю.
– Гэта будзе такі своеасаблівы тэст для ўлады?
– Так, а раптам нешта здарыцца, і ўлада гатова зняць судзімасць не толькі са Статкевіча, але і з усіх астатніх былых палітвязняў? Калі наша група будзе зарэгістравана (а ў 2008 годзе са мной была амаль тая самая сітуацыя – два гады судзімасці пасля “хіміі”, а таму і не зарэгістравалі), то ўступіць у дзеянне трэці матыў, чаму мы падалі дакументы на рэгістрацыю. Нам хацелася б праводзіць акцыі у цэнтры Мінска, а збор подпісаў на тэрыторыі акругі дазволены. Таму пад выглядам збораў подпісаў можна праводзіць мітынгі, пікеты, перфомансы і гэдак далей. Акруга, якую я выбраў, ахоплівае плошчу Свабоду, парк Янкі Купалы і цягнецца аж да прэзідэнцкай рэзідэнцыі “Дразды”. Таму, калі група будзе зарэгістравана, мы здолеем летам вельмі часта праводзіць акцыі, куды я запрашу ўсе палітычныя і сацыяльныя групы, якія маюць праблемы з парушэннямі іх правоў.
– А калі група не будзе зарэгістравана?
– Гэта будзе сігнал міжнароднай і беларускай супольнасці, сігнал для партыі. Зараз партыя планавала вылучацца, але, калі ўлада гэты тэст не праходзіць і пагаршае ўмовы вылучэння, то прэзідыум партыі будзе прапаноўваць заяву аб няўдзеле ў выбарах.
Пры наяўнасці столькіх спецслужбаў у нашай краіне схаваць нейкія таемныя планы вельмі складана, таму я заяўляю пра гэтую альтэрнатыву для ўлады адкрыта. У іх яшчэ некалькі дзён – няхай думаюць.