viasna on patreon

Пасля ператрусу блогера выклікаюць у Следчы камітэт

2016 2016-07-08T12:32:23+0300 2016-07-08T12:32:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piatruhin.jpg
Блогер Сяргей Пятрухін

Блогер Сяргей Пятрухін

Брэсцкі міжраённы аддзел СК выклікае на допыт блогера Сяргея Пятрухіна, у якога на гэтым тыдні прайшоў ператрус па справе аб нібыта абразе прадстаўніка ўлады, здзейсненай у інтэрнэце.

Як распавёў Пятрухін прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, справа з абразай у інтэрнэце мае ўжо доўгую гісторыю. Па словах блогера, спачатку міліцыя не знайшла вінаватых у абразе, якая нібыта мела месца ў каментарах на адным з сайтаў. Аднак як толькі Сяргей Пятрухін зарэгістраваў ініцыятыўную групу для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах, сітуацыяй зацікавіўся Следчы камітэт, якія распачаў праверку на падставе арт.369 Крымінальнага кодэкса “Абраза прадстаўніка ўлады”.

Як паведамлялася раней, 5 ліпеня ў кватэры блогера следчыя правялі ператрус, падчас якога на экспертызу забралі камп’ютар і мабільны тэлефон Пятрухіна. А 8 ліпеня блогер даведаўся, што цяпер яго выклікаюць на допыт у якасці сведкі. Позва, праўда, прыйшла са спазненнем, бо следчыя хацелі пабачыць Пятрухіна яшчэ ў чацвер, 7 ліпеня.

Сяргей Пятрухін займаецца журналісцкімі расследаваннямі на тэму карупцыі чыноўнікаў і сілавікоў. На сваім youtube-канале «Народны рэпарцёр» ён выкладвае відэасюжэты на праблемныя тэмы, звязаныя са злоўжываннямі чыноўнікаў. Кожнае расследаванне блогера збірае тысячы праглядаў у сеціве.

Сяргей Пятрухін звязвае цяперашні пераслед найперш з ягоным удзелам у парламенцкай выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства