viasna on patreon

У Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пачынаюць накіроўвацца лісты з просьбай адмяніць пісьмовыя папярэджаньні, вынесенныя Грамадскаму аб’яднаньню “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў”

2003 2003-11-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскім аб’яднаньнем “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” быў разасланы зварот да грамадскасьці з прапановай накіроўваць лісты ў судовую калегію па грамадзянскім справам Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь з просьбай адмовіць органам юстыцыі ў задавальненьні патрабаваньняў пра ліквідацыю арганізацыі.
Сёньня лісты ў падтрымку Грамадскага аб’яднаньня “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” пачынаюць накіроўвацца ў Вярхоўны суд, як ад беларускіх аб’яднаньняў і грамадзянаў, так і міжнародных арганізацыяў.
“Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” дзякуе ўсім, хто не застаўся раўнадушным да іх просьбы і просіць у выпадку зваротаў у судовую калегію інфармаваць “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў”
ПО ФАКСЕ Грамадскага аб’яднаньня “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў” + 375 17 2 853999

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства