viasna on patreon

Наступнае судовае паседжаньне па справе аб ліквідацыі рэспубліканскага дабрачыннага грамадзкага аб’яднаньня “Рука дапамогі” адбудзецца 24 лістапада а 10:00 у Вярхоўным судзе.

2003 2003-11-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 лістапада падчас судовага працэсу па справе аб ліквідацыі рэспубліканскага дабрачыннага грамадзкага аб’яднаньня “Рука дапамогі” прадстаўнік Міністэрства юстыцыі спн.Кебікава заявіла хадайніцтва аб дапаўненьні да пазова.

Цяпер аб’яднаньне абвінавачваецца дадаткова ў захоўваньні заяваў на ўступленьне не ў патрэбных тэчках, ва неўнясеньні эмблемы аб’яднаньня ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр, у неадпаведнасьці пячаткі аб’яднаньня Інтрукцыі МУС аб парадку адкрыцьця (…)і функцыянаваньня штэмпельна-гравёрных участкаў (прадпрыемстваў) і інш. Тым самым, на думку мінюста, аб’яднаньне працягла парушае заканадаўства.

Нагадаем, што першапачаткова “Рука дапамогі” абвінавачвалася ў неадпаведнасьці юрыдычнага адрасу фактычнаму месцазнаходжаньню і непрадастаўленьні інфармацыі, якую запатрабаваў мінюст. На апошнім паседжаньні быў абвешчаны двухтыднёвы перапынак з нагоды хваробы прадстаўніка пазоўшчыка Кебікавай. Нягледзячы на хваробу, з 10 па 13 лістапада спн.Кебікава правяла праверку статутнай дзейнасьці аб’яднаньня і на аснове знойдзеных парушэньняў падрыхтавала дадатак да пазову.

Судзьдзя Забара даў час на азнаямленьне з вынікамі праверкі і падрыхтоўку контраргумэнтаў боку адказчыка. Таму наступнае судовае паседжаньне адбудзецца 24 лістапада а 10:00.
Алёна Андрэева
Выканаўчае бюро РГ Асамблеі НДА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства