viasna on patreon

Праваабаронца Леанід Судаленка абараняе гонар і годнасць у судзе

2016 2016-06-09T07:58:04+0300 2016-06-09T08:32:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Судаленка

Праваабаронца Леанід Судаленка

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 чэрвеня працягнецца разгляд справы па сутнасці гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які  патрабуе абвяржэння звестак, распаўсюджаных у “Белорусской военной газете”. Пачатак у 10-30.

Суадказчыкамі ў позве фігуруюць журналіст выдання Уладзімір Кажэўнікаў і дзяржаўная ўстанова “Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Беларусі “Ваяр”, якому належыць газета.  

У артыкуле «Каму выгадна ганьбіць беларускае войска?» 10-га сакавіка журналісты, паводле правабаронцы, «літаральна аблілі яго брудам», і таму ён патрабуе прызнаць гэтыя звесткі несапраўднымі і абвергнуць іх.

Артыкул тычыўся інцыдэнту з уцёкамі двух жаўнераў з размешчанай у Брэсце вайсковай часткі №92616 з-за збіцця і пагрозаў. Леанід Судаленка тады выступіў ініцыятарам звароту 75 грамадзян да міністра абароны Беларусі з патрабаваннем спыніць нестатутныя адносіны ў беларускім войску.

Раней Судаленка звяртаўся ў рэдакцыю з прапановай выбачыцца і апублікаваць абвяржэнне, аднак начальнік дзяржаўнай установы “Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Беларусі “Ваяр” палкоўнік Аляксей Пашкевіч вырашыў, што падстаў для гэтага няма

Першая сустрэча ў судзе адбылася 16 мая. Між тым, Кажэўнікаў працягвае публікаваць у сацыяльных сетках зневажальныя нататкі на адрас беларускіх праваабаронцаў. Пасля гэтага, праваабаронца дапоўніў сваю ранейшую позву да Уладзіміра Кажэўнікава аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі патрабаваннем аб спагнанні маральнай шкоды на суму 99 млн. рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства