viasna on patreon

Дэпутат Пухавіцкага райсавету Алесь Міхалевіч распавёў журналістам Радыё Свабода пра спробы КГБ схіліць яго да супрацоўніцтва. Паводле Міхалевіча, калі ён адмовіўся, яго пачалі шантажаваць (Радыё Свабода).

2003 2003-11-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Дырэктару прыватнай турыстычнай фірмы Алесю Міхалевічу 28 гадоў. Ён старшыня менскай абласной арганізацыі партыі Беларускага Народнага Фронту. Сёлета Міхалевіч быў абраны дэпутатам Пухавіцкага райсавету менавіта як прадстаўнік Партыі БНФ. Нядаўна яго запрасіў на размову ў кавярню чалавек, які назваўся супрацоўнікам КГБ Сяргеем.

(Міхалевіч: ) “Спачатку зь ягонага боку былі прапановы. Асноўная прапанова была наступная — паспрыяць у правядзеньні маіх выбараў, бо ён ведае пра мае пляны вылучацца ў Палату прадстаўнікоў. Маўляў, ад майго адказу будзе залежаць іх пазыцыя, дапамогуць яны ці не. А потым пайшлі мяккія пагрозы, маўляў, усе людзі не без грахоў, ва ўсіх ёсьць праблемы”.

Паводле Міхалевіча, супрацоўнік КГБ Сяргей не хаваў сваёй мэты. У тым ліку яго цікавіла, якім чынам апазыцыя вырашае свае фінансавыя праблемы.

(Міхалевіч: ) “Яны ведаюць пра мае частыя паездкі за мяжу і прапаноўваюць мне поўнае спрыяньне ў прывозе грошай у Беларусь. Яны, маўляў, зацікаўленыя, каб гэта ўсё ішло да мяне і больш ні да каго іншага”.

Дэпутат адмовіўся ад супрацоўніцтва, бо лічыць для сябе гэта недапушчальным з маральных прынцыпаў. .(Радыё Свабода)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства