17 лістапада ў Кастрычніцкім раённым судзе г.Віцебска завяршыўся судовы працэс над актывістамі КХП БНФ, затрыманымі 2 лістапада падчас адзначэньня Дзядоў – дня памінаньня продкаў
https://spring96.org/be/news/831
2003
2003-11-18T10:00:00+0200
2003-11-18T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
17 лістапада суд Кастрычніцкага раённага суду
Віцебска вынес рашэньне па адміністратыўных справах сябраў КХП БНФ Уладзімера Плешчанкі і Аляксандра Салаўяна, затрыманых ў 2 лістапада падчас адзначэньня Дзядоў – дня памінаньня продкаў.
Аляксандру Салаўяну, які ўсталёўваў памятныя крыжы на месцах масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, судзьдзя Марына Марозава абвесьціла судовае папярэджаньне.
Уладзімера Плешчанку суд прызнаў арганізатарам насанкцыянаванага шэсьця і вынес рашэньне -- штраф 150 базавых велічыняў, што складае два з паловаю мільёна рублёў.
Нагадаем, што актывісты КХП БНФ былі затрыманыя 2 лістапада па дарозе на Ўсьпенскую горку, дзе
падчас сталінскіх рэпрэсіяў растрэльвалі людзей.