viasna on patreon

Вярхоўны суд адмаўляецца тлумачыць грамадзянам сутнасць асобных артыкулаў Працэсуальна-выканаўчага кодэксу

2016 2016-05-13T13:52:21+0300 2016-05-13T14:48:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vs-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі.

На інтэрнет-форуме stop-gai.com з’явіліся адказы на скаргі ў парадку нагляду, падпісаныя старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам Першы дакумент датуецца 13 лютага 2015 года:

“Тлумачэнні супрацоўніка ДАІ ў адміністратыўных матэрыялах адсутнічаюць, маецца толькі рапарт, які згодна з арт. 6.3 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу (ПВКаП) да дапушчальных крыніц доказаў не адносіцца”.

На гэтай падставе Валянцін Сукала пастанавіў адмяніць пастанову, а справу накіраваць на новы разгляд іншай службовай асобе.

 

А вось праз некаторы час, 11 сакавіка 2016 года Сукала адказвае на іншую скаргу па іншай справе ў парадку нагляду наступным чынам: “Указаныя абставіны аб’ектыўна падцверджаны рапартамі…, а таксама іншымі доказамі, дапушчальнасць і дакладнасць якіх не выклікае сумненняў”.

 

Падзівіўшыя такім непераканаўчым высновам, прафсаюзны актывіст з Магілёва Аляксандр Хамратаў звярнуўся з электронным зваротам за дадатковымі тлумачэннямі да Валянціна Сукалы.

Ён лічыць, што вышэйпрыведзеныя факты пры адсутнасці афіцыйнага каментарыя могуць сведчыць аб наяўнасць падвойных стандартаў пры ажыццяўленні правасуддзя. І таму просіць патлумачыць афіцыйна: ці сапраўды размова йдзе пра наяўнасць падвойных стандартаў у Беларусі.

Валянцін Сукала не знайшоў часу, каб адказаць, на зварот,  а намеснік старшыні Вярхоўнага суду Руслан Аніскевіч паведаміў наступнае:  “Устаноўлена, што ўдзельнікам адміністратыўнага працэсу па указаных у звароце справах Вы не з’яўляецеся, правам абскарджаць судовыя пастановы не надзелены, роўна як і атрымліваць інфармацыю па іх.

Таму падстаў для прадстаўлення якіх-небудзь тлумачэнняў адносна прынятых старшынёй Вярхоўнага суда рашэнняў па справах аб адміністрацыйных правапарушэнняў не маецца”.

Вось і выходзіць, што Вярхоўны суд сутнасць гэтага артыкула тлумачыць народу не мае права, – каментуюць форумчане.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства