viasna on patreon

Два суды над прафактывістамі: у адзін дзень, у адзін час

2016 2016-05-13T10:12:35+0300 2016-05-13T10:12:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sharah-mikola-1.jpg
Шарах Мікалай, Свабодны прафсаюз Беларускі

Шарах Мікалай, Свабодны прафсаюз Беларускі

За пікет, які правялі супраць звальнення з вытворчага аб’яднання “Полацк-Шкловалакно” прафсаюзнага актывіста Міколу Шараха, будуць судзіць і самога Міколу, і іншага прафсаюзнага актывіста – Віктара Стукава.

Пікет адбыўся 28 красавіка. Пасля акцыі два чалавекі ў цывільным гвалтоўна затрымалі Шараха і даставілі ў міліцыю, дзе на яго склалі два пратаколы: за непадпарадкаванне міліцыі і недазволенае пікетаванне. На наступны дзень пратакол за незаконнае пікетаванне склалі і на Віктара Стукава, – расказвае Мікола Шарах.

Вядома ўжо і дата судоў:

– Стукаву даўно паведамілі, што ягоны суд 16-га. А адносна мяне маўчалі. Стукаў спытаў: а з Шарахам што? «А не скажам».  Тады я сам патэлефанаваў і запытаўся. Кажуць: мы вам позву паслалі, а тэлефон ваш не адказвае. Але ніхто не званіў і ніякай позвы я яшчэ не атрымаў. Але ўсё роўна суд прызначаны – на 16-ае а 10.00, у той самы дзень і час, як і ў Стукава, толькі ў мяне іншы суддзя.

Мікола Шарах напісаў скаргу ў пракуратуру на паводзіны міліцыянтаў падчас затрымання, і на тое, што ў пастарунку яму не дазволілі выклікаць адваката.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства