viasna on patreon

На Рыгора Кастусёва склалі пратакол за ўдзел у святкаванні Дня Волі

2016 2016-04-14T23:04:00+0300 2016-04-15T13:07:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kastuseu-rygor-zastalom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Кастусёў.

Рыгор Кастусёў.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 13 красавіка атрымаў на свой хатні адрас у Шклове пісьмо з УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска. У канверце палітык знайшоў копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўдзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка ў горадзе Мінску, а таксама суправаджальную паперу з тлумачэннем яго правоў і абавязкаў.

Па словах Рыгора Кастусёва, раней 4-га красавіка на яго хатні адрас у Шклове прыйшла позва з патрабаваннем з’явіцца 9 красавіка ў 12-00 у УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска па адрасе: зав. Коласа, д.9, кабінет 3. Папера была падпісаная намеснікам начальніка АППС падпалкоўнікам міліцыі Невяроўскім, аднак адрасаваная яна была нейкаму “Косціну”. Спадар Кастусёў кажа, што ён так і не зразумеў, каму была адрасаваная гэта позва, таму вырашыў на яе проста не рэагаваць ніякім чынам.

Як адзначыў палітык, пратакол напісаны вельмі незразумелым почыркам, немагчыма нават зразумець, кім жа ён быў складзены. Па словах спадара Кастусёва, ён здолеў толькі прачытаць, што яго абвінавачваюць у парушэнні 25.03. 2016 г. у 18-40 у раёне праспекта Незалежнасці артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (Парушэнне арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў).

Рыгор Кастусёў кажа, што ён не разумее, за што наогул быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да яго, бо акцыя на Дзень Волі 25 сакавіка была дазволена Мінгарвыканкамам. Спадар Кастусёў быў адным з заяўнікам мерапрыемства, і ён адзначае, што падчас святкавання 25-га сакавіка ў Мінску не было дапушчана ніякіх парушэнняў грамадскага парадку.

Таксама Рыгор Кастусёў здзіўлены нізкім узроўнем кваліфікацыі супрацоўнікаў УУС адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, якія нават не змаглі ўказаць у дасланай раней позве дакладнае прозвішча чалавека, на якога пазней быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства