Суды за пікет каля расійскай амбасады наўздагон
https://spring96.org/be/news/82806
2016
2016-04-12T15:14:14+0300
2016-04-12T15:14:14+0300
2016-04-13T08:27:31+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/centralny-sud-minsk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 12 красавіка ў другой палове дня вернецца да разгляду адміністрацыйных спраў старшыні АГП Анатоля Лябедзькі і грамадскага дзеяча Віктара Гутоўскага. Суд над імі быў перанесены па паважных прычынах на 7 красавіка.
Па звестках праваабаронцаў “Вясны”, іх вінавацяць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 3 арт. 23.34. КаАП) – пікеце каля расійскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанкі.
Суддзя Вікторыя Шабуня пастанавіла пакараць Анатоля Лябедзьку штрафам у памеры 50 базавых велічынь.