viasna on patreon

Ператрус у Марыны Лобавай

2016 2016-03-31T12:04:49+0300 2016-04-01T08:30:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lobava_maryna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Лобава. Фота: svaboda.org

Марына Лобава. Фота: svaboda.org

31 сакавіка раніцай супрацоўнікі ГУБАЗ УУС Мінгарвыканкама правялі ператрус у маці былога палітвязня Эдуарда Лобава – Марыны Лобавай. Ёй прад’явілі пастанову на вытворчасць ператрусу ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яе сына па артыкуле 133 Крымінальнага кодэксу «наёмніцтва». Эдуард Лобаў прымае удзел у баявых дзеяннях ва Украіне.

Як паведаміла праваабаронцам Марына Лобава, ёй прад’явілі пастанову на вобшук, якую падпісаў пракурор Маскоўскага раёна Мінска.

У ходзе ператрусу былі канфіскаваныя сістэмны блок, 2 ноўтбукі, носьбіты інфармацыі, нашыўкі “Маладага Фронту”, некаторыя кнігі. У тым ліку выданне праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Марыя Лобава паведаміла Беларускаму дакументацыйнаму цэнтру падрабязнасці ранішняга ператрусу:

 "Я выйшла раніцай з кватэры, каб выгуляць сабаку. На пляцоўцы мяне ўжо чакалі 3 чалавекі. Ператрусам кіраваў старшы оперупаўнаважаны ГУБАЗ Мінгарвыканкама Кіжапін Раман Мікалаевіч. Мне прад'явілі пастанову на вытворчасць ператрусу ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць майго сына. Яго абвінавачваюць у тым, што ён ваюе ва Украіне. Падчас ператрусу ў мяне канфіскавалі ўсю тэхніку: кампутар, 2 ноўтбукі, літаратуру аб «Маладым фронце», «Вясне», нават кнігу з цытатамі Лукашэнкі. Акрамя таго, Кіжапін груба, з прымяненнем сілы з маёй курткі забраў мой асабісты тэлефон, парваўшы вопратку".

Нагадаем, што ў дачыненні да беларускіх грамадзян, якія ваявалі ў Украіне, распачата 135 крымінальных спраў. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Звязда» паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў.

На прэс-канферэнцыі 1 сакавіка кіраўнік МУС Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч паведаміў, што беларускія органы папярэдняга расследавання будуць накіроўваць ва Украіну даручэнні аб аказанні прававой дапамогі для збору інфармацыі аб беларускіх грамадзянах, якія ваююць у Данбасе.

Паводле інфармацыі кіраўніка МУС, ёсць спіс асоб, якія знаходзяцца ў зоне ўзброенага канфлікту, прымаюць удзел у баявых дзеяннях «у той ці іншай форме на той ці іншай баку канфлікту». Звесткі значыць прыкладна аб 140 грамадзянах Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства