viasna on patreon

Студэнт Кастусь Ахроменка распавёў, як яго зьбілі міліцыянты

2016 2016-01-31T12:31:00+0300 2016-02-01T09:32:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ahromenka.jpg
Студэнт Кастусь Ахроменка.

Студэнт Кастусь Ахроменка.

Пасьля розгаласу вакол зьбіцьця журналіста TUT.by студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кастусь Ахроменка апавёў, як яго зьбіла міліцыя. Гэта адбылося яшчэ 20 сьнежня. Яму зламалі нос, нагу, парвалі вусны. Кастусь зьняў пабоі і напісаў заяву ў міліцыю. Але ён сумняецца, што заява будзе разгледжаная.

Кастусю Ахроменку 21 год, ён навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і грае ў гурце «Дзеці падзямельля». 20 сьнежня пасьля канцэрту іх зь сябрам затрымалі на вакзале супрацоўнікі АМАПу. Паводле Ахроменкі, АМАП стаў вельмі агрэсіўна ставіцца, пачуўшы беларускую мову. 

«Яны патрабавалі, каб я размаўляў па-расейску, іначай завядуць мяне ў пастарунак. Я сказаў, што краіна называецца Беларусьсю і хоць нехта мусіць тут размаўляць па-беларуску. Нас адвялі ў пастарунак, і адзін з супрацоўнікаў пачаў казаць мне: „Ну что, будешь со мной по-русски говорить, а свой белорусский можешь себе в жо*у засунуть“. Я ня вытрымаў і плюнуў яму ў твар».

Пасьля гэтага, як кажа Ахроменка, яго кінулі тварам на падлогу і пачалі зьбіваць, пакуль ён ня страціў прытомнасьць

«Па выніку ў мяне зламаныя нос, нага і гематомы па ўсім целе. У такім стане я правёў ноч» — кажа Ахроменка. 

Пасьля гэтага Кастусь зняў пабоі і напісаў заяву ў Сьледчы камітэт. Але ён сумняецца, што заява будзе разгледжаная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства