Паўла Севярынца завочна аштрафавалі за ўскладанне свечак
https://spring96.org/be/news/82004
2016
2016-01-23T11:49:00+0300
2016-01-23T11:49:00+0300
2016-01-25T11:51:31+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec2.jpg
Суд Маскоўскага раёна Менска пастанавіў аштрафаваць сустаршыню БХД Паўла Севярынца за акцыю 24 лістапада 2015 года. Суд праходзіў 19 студзеня без удзелу палітыка, бо позва была дасланая на адрас яго бацькоў. Яны ж атрымалі і рашэнне па выніках разгляду справы.
На падставе ч. 1 арт. 23.34 КаАП суддзя Віктар Казак, які патрапіў пад санкцыі ЕЗ яшчэ ў 2011 года, пастанавіў аштрафаваць Паўла Севярынца на 25 базавых велічынь, ці 5,25 млн рублёў.
«24 лістапада 2015 года каля 18:00 Севярынец П.К., знаходзячыся па адрасе г.Менск, вул. Савецкая, 11 прымаў актыўны ўдзел у правядзенні несанкцыянаванага пікетавання, пры гэтым ускладаў свечкі на прыступкі ЦВК Рэспублікі Беларусі, на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагаваў», - гаворыцца ў пастанове.