viasna on patreon

Бярозаўскія праваабаронцы судзяцца з мясцовым райвыканкамам за забарону пікета да Дня правоў чалавека

2016 2016-01-22T23:31:07+0300 2016-01-22T23:31:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rusecki-shchapetkina-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Русецкі, Тамара Шчапёткіна

Сяргей Русецкі, Тамара Шчапёткіна

22 студзеня ў судзе Бярозаўскага раёна прайшло першае судовае паседжання па іску праваабаронцаў Тамары Шчапёткінай і Сяргея Русецкага, а таксама грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч да райвыканкама. Праваабаронцы просяць суд прызнаць незаконнай адмову ў правядзенні пікета 10 снежня 2015 года чыноўнікамі Бярозаўскага райвыканкама.

Як адзначылі праваабаронцы у судзе, для адмовы чыноўнікі не пагрэбавалі хлуснёй. Яны спаслаліся на правядзенне спартовага мерапрыемства ў планаваны на пікет дзень і час -- з 12 да 13 гадзін. Але стадыён 10 снежня аказаўся пустым, што было зафіксавана на здымках Таццянай Тарасевіч. Акрамя гэтага, чыноўнікі ў адмове дапусцілі парушэнне закону “Аб масавых мерапремствах”: арт. 6 , дзе сказана, што адказ райвыканкам павінен быў даць за 5 дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства, а не за 2, як гэта было зроблена ў дадзеным выпадку.

Калі ў судзе прагучала такая інфармацыя, прадстаўнік райвыканкама ў судзе юрыст Яўген Кашталян сказаў, што заяўленая мэта пікету - раздача Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і гутарка з грамадзянамі пра стан правоў чалавека ў Беларусі – “гэта мэта для сходу. Але сходу яны не могуць правесці, не хапае грантаўскіх грошай. Таму вырашылі правесці пікет, каб адчытацца перад грантадаўцамі”.

Нягледзячы на доказы праваабаронцаў, суддзя Алена Нямкова, якая вядзе працэс, вырашыла выклікаць у суд адказнага за спартовае мерапрыемства і дзяжурную па стадыёну, якая гаварыла Таццяне Тарасевіч, што ніякага спартовага мерапрыемства 10 студзеня не планавалася.

Суд працягнецца 27 студзеня а 15 гадзіне.

Таццяна Тарасевіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства