viasna on patreon

Асуджаны да смерці Генадзь Якавіцкі падаў скаргу ў Вярхоўны суд

2016 2016-01-21T17:07:48+0300 2016-01-21T17:10:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 студзеня асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Вілейкі Генадзь Якавіцкі накіраваў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд.

Ён абвінавачваецца па другой частцы артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ("Забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю") за забойства сваёй сужыцелькі. 5 студзеня Мінскі абласны суд вынес прысуд Якавіцкаму ў выглядзе вышэйшай меры пакарання.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда адзначыў, што падача касацыйнай скаргі – гэта амаль адзіная даступная і эфектыўная магчымасць адстойвання сваіх правоў на нацыянальным узроўні

“Як правіла іншыя працэдуры ў парадку нагляду альбо падачы зварота да Прэзідэнта аб памілаванні не з’яўляюцца эфектыўнымі. Трэба нагадаць, што па нашай інфармацыі толькі адзін раз кіраўнік дзяржавы памілаваў асуджанага да вышэйшай меры”.

Нагадаем, Генадзь Якавіцкі нарадзіўся ў 1967 годзе ў Грузіі. Там служыў яго бацька, ваенны лётчык-выпрабавальнік. Маці працавала медсястрой. Потым сям'я пераехала ў Беларусь, на радзіму бацькі. Першы раз Генадзь быў асуджаны ў 17 гадоў — разам з прыяцелем забраў бутэльку віна ў падвыпілага мінака. Міліцыя знайшла зламыснікаў вельмі хутка. Якавіцкі тады быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі. У 1989 годзе Якавіцкі быў атрымаў смяротны вырак, які, праўда, пасля абскарджвання быў заменены на працяглы тэрмін. Прысудам Мінскага абласнога суда ад 5 студзеня 2016 года Генадзь Якавіцкі, неаднаразова судзімы, прызнаны вінаватым у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю. Раней судзімы за забойства, ухіленне ад выплаты аліментаў.На падставе п.п. 6 і 16 ч. 2 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь прызначаная выключная мера пакарання — смяротнае пакаранне; на падставе ч. 3 арт. 174 КК, з ужываннем ч. 2 арт. 65 КК, — пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 10 месяцаў.Па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова прызначанае пакаранне — смяротнае пакаранне (расстрэл).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства