viasna on patreon

Віцебскія прадпрымальнікі: “Адключыцеся ад БТ”

2016 2016-01-11T12:42:25+0300 2016-01-11T12:42:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-pradprym-uletki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У горадзе з’явіліся ўлёткі, дзе прадпрымальнікі тлумачаць землякам, што спыненне гандлю на кірамашах – гэта скрайні сродак барацьбы за права на працу. У многіх гарадах Беларусі кірмашы не працуюць, бо прадпрымальнікі не могуць выканаць патрабаванні ўказу №222.

“Адключыцеся ад БТ”, -- гаворыцца ва ўлётках, якія ў Віцебску можна ўбачыць і на дошках аб’яваў, і на транспартных прыпынках, і на зачыненых ралетах гандлёвых цэнтраў. Прадпрымальнікі пішуць, што існуе недавер да сэртыфікацыйных дакументаў, атрыманых імі ў Расіі: у Полацку ўжо быі выпадкі, калі падатковая інспекцыя празнала падобныя дакументы несапраўднымі, і ў прадпрымальнікаў канфіскавалі тавар на мільёны рублёў. Калі ж рабіць экспертызы рэчаў за ўласныя сродкі, то гэта вялікія грошы, якія давядзецца закладаць у кошт астатняга тавару. Гэта не выгадна ні прыдпрымальнікам, ні, перш за ўсё, пакупнікам.

Прадпрымальнікі не рызыкуюць працаваць без дакументаў, прадугледжаных указам №222, бо баяцца шматмільённых штрафаў. І лічаць немагчымасць выканаць умовы загада арушэннем свайго права на працу. Бо беспрацоўнымі ў такім выпадку толькі ў адным Віцебску акажуцца сотні людзей.

Віцебскія прадпрымальнікі прыступілі да выканання і яшчэ адной ініцыятывы, прапанавай на адным са сходаў. З пачатку гэтага тыдня яны вырашылі масава наведваць цэнтр занятасці, каб там патлумачылі, якія вакансіі ёсць на гарадскіх прадпрыемствах, і ці хопіць вольных месцаў, каб працаўладкаваць усіх прадпрымальнікаў, якія вымушаны “згарнуць” свой бізнес.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства