Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": Камітэт па правах чалавека ААН у шосты раз прызнаў парушэнне з боку беларускіх уладаў правоў Леаніда Судаленкі; У Бабруйску прайшла акцыя супраць размяшчэння авіябазы; Штраф ўдзельніку Марша студэнтаў Глебу Вайкулю – 18 базавых.
“Каментар Эксперта”: Серыя сацыяльных перфомансаў прайшла на пачатку каталіцкіх калядаў у Мінску. Іх арганізоўвала студыя Fortіnbras пры Свабодным тэатры. Мэта гэтых акцый прыцягнуць увагу грамадства да сацыяльных праблем рознага кшталту. Назіральнік Уладзімір Андрыенка распавёў пра адметнасці гэтых акцый.
"Падзея": Вярхоўны суд не адказаў на зварот па справе Міхаіла Жамчужнага. Праваабаронцы падалі скаргу ў пракуратуру.Раней беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычным зняволеным Міхаіла Жамчужнага, заснавальніка цяпер закрытай установы «Платформ інавейшн», якая займалася пытаннямі парушэння правоў людзей, што знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта Muse.