viasna on patreon

5 лістапада, пасля амаль месячнага перапынку, распачало працу ваўкавыскае “Радыётаксі 22222”. Напярэдадні Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь аднавіла Мікалаю Аўтуховічу ліцэнзію на пасажырскія перавозкі.

2003 2003-11-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На вуліцы горада выйшлі 11 мэрсэдэсаў.
Першы кліент патэлефанаваў на пункт сувязі ў 11.09. З плошчы Леніна на вуліцу Ракасоўскага яго павёз кіроўца Аляксандр Трухан. У падарунак першы пасажыр адноўленага радыётаксі атрымаў бутэльку шампанскага.
Рашэнне аб аднаўленні ліцэнзіі на пасажырскія перавозкі падпісаў 4 лістапада ўвечары першы намеснік міністра транспарту Мікалай Верхавец.
- Загад прыняты на падставе рашэння камісіі па ліцэнзаванню транспартнай дзейнасці, а таксама пратэста пракуратуры РБ, - паведаміў карэспандэнту pahonia.promedia.by
намеснік начальніка ўпраўлення транспартнай палітыкі мінтранса Васіль Яўсей.
Ліцэнзія прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча на пасажырскія перавозкі па хадайніцтву міністэрства па падатках і зборах была прыпынена 20 кастрычніка тэрмінам на месяц. Аднак пракуратура Рэспублікі Беларусь палічыла, што прыпыненне ліцэнзіі было памылкай міністэрства транспарту. У пратэсце, накіраваным у мінтранс, гаворыцца, што знойдзеныя ў Аўтуховіча парушэнні падаткавага заканадаўства не супярэчаць правілам транспартнай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства