viasna on patreon

4 лістапада ў Францыі, Бельгіі, Галандыі і Чэхіі беларускімі арганізацыямі палітычных уцекачоў праведзены шэраг пікетаў з мэтай прыцягнуць увагу да праблемы палітычных зьнікненьняў у Беларусі.

2003 2003-11-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першымі пачалі прадстаўнікі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня (БЭЗ). У Парыжы а 9-ай гадзіне раніцы яны правялі пікет каля будынка, дзе ў гэты час праходзіла паседжаньне адмысловай камісіі ПАРЭ па справах зьніклых палітыкаў.
10 чалавек, якія спецыяльна прыехалі з Бэльгіі, сталі каля галоўнага ўваходу, трымаючы плякаты ды нацыянальныя сьцягі.
Акцыя выклікала вялікую зацікаўленасьць дэпутатаў. Да пікетчыкаў выйшаў прадстаўнік камісіі Богдан Кліх. З ім адбылася 15-хвілінная размова.
Працягам стаў пікет Беларускага Цэнтру ў Бэльгіі, на якім прысутнічала больш за 20 чалавек. Пікет адбыўся а 11-й гадзіне каля беларускай амбасады ў Брусэлі.
У той жа самы час Зьвяз Беларусаў Галяндыі пікетавалі беларускі кансулат у Гаазе. У ёй прынялі ўдзел больш за 10 чалавек.
Акцыю ў Празе правялі таксама прадстаўнікі Зьвязу Беларусаў Замежжа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства