viasna on patreon

Новыя суды над удзельнікамі Свіслацкага фэсту

2015 2015-11-27T15:16:57+0300 2015-11-27T15:16:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svislach-2014-glebik.jpg
Юрый Глебік

Юрый Глебік

Працягваецца пераслед удзельнікаў памятнага мерапрыемства ў Свіслачы. Як стала вядома, суды над Віктарам Сазонавым ды Эдвардам Дмухоўскім пройдуць 3 снежня ў Свіслацкім раённым судзе. Суддзя – Жана Салагубік. Дата суда над Уладзімірам Хільмановічам пакуль невядомая, але не выключага, што працэс можа адбыцца 3 або 8 снежня.

Эдвард Дмухоўскі расказаў, у чым яго, у прыватнасці, абвінавачваюць:

– У пратаколе напісана, што я выкарыстоўваў незарэгістраваную сімволіку – бел-чырвона-белы сцяг, удзельнічаў у мітынгу, несанкцыянаваным шэсці і ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу ў Якушоўцы, хоць гэтым разам я ў Якушоўцы не быў. Гэта сведчыць пра тое, што пратакол складзены пад капірку, яны нават не прааналізавалі аператыўны матэрыял, які здымалі цягам мерапрыемства.

Агулам складзена пяць пратаколаў, яшчэ на Юрыя Глебіка са Свіслачы, якога ўжо аштрафавалі на 25 базавых велічынь, і на ваўкавыскага актывіста Віталя Гуляку. Прыгадаем, што фэст у памяць пра паўстанцаў Каліноўскага прайшоў у Свіслачы ды Якушоўцы 31-га кастрычніка. Удзел у мерапрыемстве ўзяло каля сотні чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства