viasna on patreon

«Белсат» прэзентаваў фільм «1050 дзён самоты» (відэа)

2015 2015-11-22T21:32:07+0300 2015-11-22T21:44:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1050_dzion.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кадр з фільма «1050 дзён самоты»

Кадр з фільма «1050 дзён самоты»

Сёлета спаўняецца чатыры гады прысуду Алесю Бяляцкаму – чалавеку, які прысвяціў жыццё дапамозе ахвярам рэпрэсіяў і стаў ахвяраю сам.

Лідар беларускіх праваабаронцаў Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі ў лістападзе 2011 года. Суд прызнаў яго вінаватым у нясплаце падаткаў. Падставай для крымінальнага пераследу стала інфармацыя пра замежныя банкаўскія рахункі, якую перадалі беларускім праваахоўным органам Літва і Польшча. Алесь Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і заявіў, што грошы на рахунках выкарыстоўваліся на праваабарончую дзейнасць.

Гэтак, актыўна дапамагаючы ахвярам палітычных рэпрэсіяў, Бяляцкі стаў ахвяраю сам. Падчас адбывання пакарання, яго двойчы вылучалі на атрыманне Нобэлеўскай прэміі міру. Еўразвяз і ЗША прызналі яго палітычным вязнем, а прысуд яму – палітычна матываваным. Праз міжнародны ціск Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014 года, правёўшы ў зняволенні 1050 дзён.

Пасля прысуду бацьку, ягоны сын Адам выехаў на вучобу ў Польшчы паводле праграмы Кастуся Каліноўскага. Жонка Бяляцкага Наталля Пінчук раптам засталася адна ў апусцелай кватэры на доўгія тры гады.

Гэты фільм – пра вечныя чалавечыя пуцяводныя зоркі, без якіх існаванне любога з нас губляе ўсялякі сэнс. Гэты фільм – пра веру, надзею і любоў. Гэты фільм – пра перамогу годнасці над падступнасцю, праўды над маной, кахання над здрадай, – кажа рэжысёр стужкі Алег Дашкевіч.

Дашкевіч увесь гэты час сачыў за барацьбой спадарыні Наталлі – самотнай, але непераможанай. Фільм «1050 дзён самоты» на прыкладзе сям’і Алеся Бяляцкага апавядае пра атмасфэру, у якой жывуць і працуюць беларускія праваабаронцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства