viasna on patreon

Алесь Бяляцкі падзеліцца турэмным досведам на сустрэчы з моладдзю

2015 2015-11-26T18:03:00+0300 2015-11-26T17:38:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ales-kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выкарыстаны здымкі Аляксея Лапіцкага

Выкарыстаны здымкі Аляксея Лапіцкага

Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ўсіх ахвочых на сустрэчу з кіраўніком арганізацыі Алесем Бяляцкім 27 лістапада ў Арт-Сядзібу.

Падчас мерапрыемства былы палітзняволены праваабаронца распавядзе пра свой турэмны досвед, пра людзей, з якімі давялося сядзець, ды іх лёсы, пра вобраз праваабаронцы за кратамі. Таксама Алесь Бяляцкі ахвоча адкаж а на ўсе пытанні з залі.

“Алесь Бяляцкі амаль 20 гадоў дапамагаў палітвязьням і сам не мінуў гэтай долі. Магчыма, камусьці будзе цікава даведацца, што сабой уяўляе месца зняволеньня знутры, як там можна жыць, якія там сустракаюцца людзі і які карысны досвед можна атрымаць за кратамі. Праваабаронца гатовы распавесці пра ўсё гэта на сустрэчы.

Таксама будзе магчымасць даведацца пра Валанцёрскую службу “Вясны” і далучыцца да яе пры жаданні”, - адзначаюць арганізатары мерапрыемства.

І чакаюць вас 27 лістапада ў 19.00 у Арт-Сядзібе па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 58, 4 паверх, пакой 430 (гандлёвы цэнтр “Маскоўска-Венскі”).

Уваход вольны.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі – беларускі праваабаронца, старшыня ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH быў асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення нібыта за ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014 годзе пасля таго, як адбыў у калоніі больш за дзве траціны свайго тэрміну, сумарна — 1.050 дзён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства