viasna on patreon

На сайце ЦВК лічба пададзеных галасоў за Караткевіч па Смаргонскім раёне 887, паводле афіцыйных пратаколаў толькі на 8 участках – 1860 (скрыншот)

2015 2015-10-14T11:14:24+0300 2015-10-14T11:14:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smargon-vyniki-skren.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   На сайце ЦВК пададзены афіцыйныя звесткі, што за Таццяну Караткевіч па Смаргонскім раёне прагаласавала ўсяго 887 чалавек.

Аднак паводле падліку незалежных назіральнікаў, якія вялі маніторынг на 8-мі ўчастках раённага цэнтру паводле афіцыйных пратаколаў за Таццяну Караткевіч прагаласавала ажно 1860 (!) чалавек. Вось раскладка галасоў за яе па розных участках

№2 – 278

№4 – 250

№5 – 292

№6 – 193

№7 – 401

№9 – 169

№12 – 95

№13 – 182

   Усяго ж у Смаргонскім раёне 40 выбарчых участкаў, 20 з якіх знаходзяцца на тэрыторыі гораду, астатнія – сельскія.

   Узнікае натуральнае пытанне – якім чынам лічыла галасы ЦВК?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства