viasna on patreon

2 лістапада ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 7 актывістаў КХП БНФ, якія ўсталёўвалі памятныя крыжы на месцах масавых расстрэлаў (Радыё Свабода).

2003 2003-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 лістапада ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі затрымалі Уладзімера Плешчанку, Аляксандра Салаўяна, Алеся Пазьняка, Яна Дзяржаўцава, Алега Емельянава, Ігара Мацьвеева ды Тамару Мамчыц, калі яны несьлі па горадзе самаробны крыж, каб усталяваць яго ў памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсыяў, растраляных на Усьпенскай горцы.

Да гэтага часу сябры КХП БНФ пасьпелі ўсталяваць яшчэ два крыжы ў месцах масавых растрэлаў, але “клопатам” невядомых людзей ў цывільным крыжам давялося прастаяць ня больш за дзьве гадзіны: перакосіны ў крыжоў разам з памятнымі шыльдачкамі былі адламаныя, а кветкі ды сьвечкі пад імі зьнішчаныя.

Браніслава Станкевіч, Віцебск

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства