viasna on patreon

У Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі Магілёва не даюць звестак аб колькасці прагаласаваўшых ў раёне

2015 2015-10-08T15:01:47+0300 2015-10-08T15:01:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabaronena_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

-          Учора, 7 кастрычніка, я звярнуўся да старшыні Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі Аляксандра Кажамякіна з просьбай прадаставіць мне звесткі аб тым, колькі грамадзян прагаласавала датэрмінова ў раёне ў першы дзень датэрміновага галасавання, аднак Кажамякін мне ў гэтым адмовіў, - гаворыць праваабаронца.

Старшыня Кастрычніцкай выбарчай камісіі назваў звесткі толькі прыкладна – каля 4-х працэнтаў, аднак канрэтызаваць іх адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што назіральнікам гэтыя звесткі не прадастаўляюцца, бо гэта не прадугледжана Выбарчым кодэксам.

Паводе старшыні камісіі, назіральнікі за выбарамі мусяць толькі прысутнічаць на выбарчых участках, а таксама пасяджэннях камісій, аднак не маюць права перавышаць свае паўнамоцтвы і патрабаваць падобную інфармацыю.

Барыс Бухель сцвярджае, што гэта з’яўляецца яўным парушэннем выбарчага заканадаўства, якое вызначае, што праца выбарчых камісій у Беларусі здзяйсняецца адкрыта і галосна.

Са слоў праваабаронцы, старшыня Магілёўскай раённай выбарчай камісіі таксама адмовіў назіральніцы Наталлі Самахвалавай у прадастаўленні падобнай інфармацыі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства