viasna on patreon

У Брэсце на сустрэчу з Мікалаем Улаховічам загадваюць ісці працаўнікам спажыўкааперацыі (дакумент)

2015 2015-10-05T17:22:09+0300 2015-10-05T17:22:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-ulahovich-faks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Улаховіч наведвае Брэст 5 кастрычніка, а адна з перадвыбарчых сустрэч мусіць адбыцца ў сярэдняй школе №20.

Як высветлілася, напярэдадні прыезда Улаховіча, які з’яўляецца намеснікам старшыні Мінскага аблспажыўсаюза, усе унітарныя прадпрыемствы, што ўваходзяць у склад Брэсцкага аблспажыўсаюза, праз факс былі разасланыя паведамленні з патрабаваннем да супрацоўнікаў гэтых прадпрыемстваў абавязкова прыйсці на сустрэчу са згаданым кандыдатам.    

Пазней адпаведныя аб’явы пра спатканне з Мікалаем Улаховічам былі размешачаны і ў памяшканнях, якія належаць мясцовай спажыўкааперацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства