viasna on patreon

Уладзімір Лабковіч: Мы патрабуем змяніць заганную практыку адсутнасці празрыстага падліку галасоў (відэа)

2015 2015-09-25T19:19:35+0300 2015-09-25T19:20:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/labkovich_osce.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч падчас паседжання на канферэнцыі АБСЕ

Уладзімір Лабковіч падчас паседжання на канферэнцыі АБСЕ

На дзевятым працоўным паседжанні канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, што праходзіць зараз у Варшаве, 25 верасня падымаліся праблемы дэмакратычных інстытутаў, у тым ліку і дэмакратычных выбараў. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч прадставіў пазіцыю праваабаронцаў па пытанніпраходзячай у Беларусі выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.

Праваабронца адзначыў, што выбары прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе праходзяць на фоне значных зменаў геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне ў сувязі з украіна-расійскім канфліктам, а таксама пагаршэння ўнутраннай эканамічнай сітуацыі. У. Лабковіч падкрэсліў, што 22 жніўня ўказам прэзідэнта былі памілаваныя шасцёра палітычных зняволеных, 31 жніўня пад падпіску аб нявыездзе былі адпушчаныя фігуранты так званай “справы аб беларускіх графіці”, а 9 верасня на падпіску аб нявыездзе была зменне мера стрымання ў адносінах да кандыдата ў прэзідэнты падчас мінулых прэзідэнскіх выбараў Алеся Міхалевіча.

“Праваабаронцы вітаюць дадзеныя крокі ўладаў Беларусі, аднак толькі сістэмныя крокі па паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека ў краіне змогуць садзейнічаць узнікненню сапраўднага клімата даверу ў беларускім грамадстве і стаць рэальным сведчаннем гатоўнасці ўладаў да правядзення рэформаў.

Мы патрабуем неадкладнай адмены любых крымінальных пераследаў вышэйназваных асобаў: нягледзячы на тое, што яны знаходзяцца на свабодзе, пагроза крымінальнага пераследу для ніх захоўваецца”, - сказаў праваабаронца.

Адносна выбараў, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” адзначыў, што рэкамендацыі АБСЕ па паляпшэнню выбарчага заканадаўства, зробленыя па выніках назірання за папярэднімі выбарчымі кампаніямі, так і не былі ўлічаныя. А апошнія змены, унесеныя ў Выбарчы кодэкс у 2013 годзе ў асноўным пагаршаюць умовы правядзення агітацыйнай кампаніі.

“Мы са шкадаваннем адзначаем, што Цэнтральная выбарчая камісія не пагадзілася з прапановай праваабаронцаў аб паляпшэнні ўмоваў правядзення падліку галасоў.

Працэс фарміравання тэрытарыяльных участковых камісій захаваў негатыўныя падыходы. Як і раней, асноўнымі арганізатарамі выбараў у Беларусі з’яўляюцца праўладныя грамадскія арганізацыі, якія ў сваім складзе прадстаўлены 35,6% ад агульнай колькасці сябраў участковых камісій. У той жа час прадстаўнікі ад апазіцыйных партыяў не ўключаліся ў склад выбарчых камісій. У камісіі ўключаны толькі 6% ад высунутых апазіцыяй прадстаўнікоў, што ў агульным складзе камісій складаюць 0,46%. Да прыкладу, у горадзе Мінску, дзе пражываюць 20% выбаршчыкаў няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі ва ўчастковых выбарчых камісіях. Такога мінімальнага прадстаўніцтва апазіцыі ў камісіях не было ні на адных прэзідэнцкіх выбарах.

Такім чынам, спрабуючы скласці бачнасць канкурэнтнай кампаніі ўлады захавалі поўны кантроль за выбарчымі працэдурамі. У той жа час, адзначаючы адсутнасць якіх-небудзь абмежаванняў з боку ўлады ў правядзенні збора подпісаў сябрамі ініцыятыўнай групы, намі зафіксаваныя шматколькасныя прымусы адміністрацыйным рэсурсам выбаршчыкаў падпісывацца за кандыдата Лукашэнка.

У дадзены час праходзіць этап агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты. Гэты этап таксама спалучаны са шматлікімі формамі незаконнай агітацыі за спадара Лукашэнка, дзе выкарыстоўваюцца дзяржаўныя сродкі. Грамадства пазбаўлена магчымасці атрымоўваць аб’ектыўную інфармацыю, што пры дамінаванні ў медыя-прасторы дзяржаўных СМІ стварае неабмежаваныя магчымасці для такой агітацыі.

Мы заклікаем улады не прымяняць адміністрацыйны ціск на выбаршчыкаў, прымушаючы іх удзельнічаць у галасаванні, а таксама патрабуем змяніць заганную практыку адсутнасці празрыстага падліку галасоў. Неабходна, каб і сябры камісій, і назіральнікі маглі бачыць падлік кожнага бюлетэня. Інакш не магчыма будзе казаць нават пра мінімальны прагрэс выбараў у Беларусі”.

Сваю пазіцыю наконт выбарчай кампаніі 2015 года выказалі і афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі, а таксама шэраг апазіцыйных лідараў, у тым ліку экс-кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч.

Нагадаем, 21 верасня ў Варшаве распачала працу найбуйнейшая штогадовая еўрапейская канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі, арганізаваная БДІПЧ АБСЕ. Сёння каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда ўдзельнічаў у абмене думкамі па пытанні аб адмене гэтага віду пакарання. 28 верасня намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч прыме ўдзел у паралельным мерапрыемстве беларускіх НДА па сітуацыі ў Беларусі. Канферэнцыя працягнецца да 2 кастрычніка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства